Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу незалежнага журналіста Алеся Ляўчука

2015 2015-05-01T02:15:47+0300 2015-05-01T02:15:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liauchuk-ales-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Андрэй Васілюк пакінуў без зменаў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 26 сакавіка прызнаў Алеся Ляўчука вінаватым ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і пакараў яго штрафам на 21 базавую велічыню (3 мільёны 780 тысяч рублёў).

Пры гэтым не было ўлічана нават тое, што згаданае судовае паседжанне адбылося без удзелу самога журналіста, бо адпаведную позву ён не атрымаў (пра разгляд справы Ляўчука папярэдзіў участковы інспектар міліцыі, які непасрэдна складаў адміністрацыйны пратакол).

Напрыканцы мінулага года Алесь Ляўчук таксама на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП быў пакараны судом Ленінскага раёна Брэста штрафам на 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў) і скаргі журналіста на гэтую пастанову былі адхіленыя як Брэсцкім абласным судом, так і старшынёй гэтага суда Тамарай Сучок.

Як паведаміў Алесь Ляўчук, ён мае намер прайсці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі і ў выпадку немагчымасці адстояць свае правы – скарыстацца міжнароднымі праваабарончымі механізмамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international