Гомель: журналісты-фрылансеры абскардзілі «незаконнае інтэрв'юіраванне»

2015 2015-04-30T13:59:58+0300 2015-04-30T13:59:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastus-zhukouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

30 красавіка гомельскія журналісты-фрылансеры Наталля Крывашэй і Канстанцін Жукоўскі, аштрафаваныя кожны на 5,4 мільёна рублёў судом Цэнтральнага раёну Гомеля за «незаконнае інтэрв'юіраванне», звярнуліся са скаргамі ў абласны суд. Яны просяць вышэйстаючы суд даць ацэнку іх дзеянням паводле міжнароднага права, як гэта прадугледжана артукулам 2 Закона аб сродках масавай інфармацыі.   

Напамятаем, журналісты-фрылансеры, “якія не маюць адпаведнай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў на вытворчасць дзейнасці журналіста, незаконна інтэрв'юіравалі жыхароў вёскі Буда-Галовіцкая Нараўлянскага раёна, тым самым незаконна ўдзельнічалі ў вырабе прадукцыі СМІ”. Сюжэт пра тое, што ў Нараўлянскім раёне пенсіянеры вымушаныя плаціць вялікія сумы за свае дамы, быў паказаны ў эфіры тэлеканала «Белсат».

Фрылансеры нагадваюць, што Канстытуцыя гарантуе ім права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю па свайму выбару. Яны пацверджваюць, што сапраўды былі ў Нараўлянскім раёне і апытвалі мясцовых жыхароў, каб данесці да грамадскасці іх праблемы.Зняты матэрыял яны разаслалі па розных выданнях, на што маюць права, гарантаванае Канстытуцыяй.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае журналістам весці справы у судах лічыць, что ў дадзеным выпадку дзяржава парушае правы на выказванне меркавання праз сбор і распаўсюд інфармацыі.

“У беларускім нацыянальным законе аб сродках масавай інфармацыі, паводле якога адбыліся суды над журналіствамі, запісана, што калі яго нормы супярэчаць міжнароднаму дагавору, тады прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора. То бок, устаноўлены прыарытэт міжнароднага права над нацыянальным заканадаўствам. Я разумею, што беларускія суды не навучаны працаваць з міжнародным правам, але ж гэта праблема дзяржавы, а не канкрэтнага грамадзяніна”, - заявіў юрыст.

Наталля Крывашэй і Кастусь Жукоўскі маюць намер прайсці ўсё судовыя інстанцыі, а калі спатрэбіцца, дык вынесці гэтую спрэчку з дзяржаваю на міжнародны ўзровень праз Камітэіт ААН па правах чалавека.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international