У Магілёве сацыял-дэмакратам адмоўлена ў правядзенні першамайскай дэманстрацыі

2015 2015-04-30T12:19:40+0300 2015-04-30T12:20:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў старшыня раённай арганізацыі Ленінскага раёна Магілёва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Дзмітрый Люнтоў.

Сацыял-дэмакраты мелі намер зладзіць дэманстрацыю ад парка 40 год Перамогі па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы, аднак намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч у сваім адказе спаслаўся на тое, што ўсе дэманстрацыі і вулічныя шэсці ў Магілёве, арганізатарамі якіх з’яўляюцца прафсаюзы, грамадскія арганізацыі,  палітычныя партыі, а таксама звычайныя грамадзяне, праводзяцца на правым баку вуліцы Чалюскінцаў ад д.62 да д.64а.

Дзмітрый Люнтоў кажа, што мэтай заяўленай дэманстрацыі быў пратэст супраць Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, абарона працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі, а таксама святкаванне Міжнароднага дня салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы.

- Рашэнне гарвыканкама чакаемае. Шкада, што ўлада не бачыць людзей, якія думаюць інакш, а таксама адсылаюць іх праводзіць дэманстрацыю ў рэзервацыю на ўскраек горада, дзе ніхто яе і не ўбачыць. 1 траўня для сацыял-дэмакратаў свята, бо ўзнікла яно дзякуючы простым рабочым, якія змагаліся за свае правы, - кажа сацыял-дэмакрат.

Нагадаем, што ў Магілёве за апошнія два гады не было дазволена ні аднаго масавага мерапрыемства з удзелам апазіцыі, у тым ліку ў вызначаным гарадскімі ўладамі месцы – на пляцоўцы стадыёна “Хімік”, па вуліцы Чалюскінцаў 64В.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international