РЭЗАЛЮЦЫЯ дэлегатаў VIII з'езда грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" пра сітуацыю вакол Нацыянальнага ліцэя імя Якуба Коласа

2003 2003-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З'езд ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны" выказвае сваю глыбокую заклапочанасць з нагоды ліквідацыі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь установы адукацыі "Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа" - адзінага ў свеце беларускамоўнага ліцэя. Усё гэта адбываецца на фоне далейшага скарачэння колькасці беларускамоўных базавых і сярэдніх школ у Рэспубліцы Беларусь, на фоне адсутнасці прагрэсу на дзяржаўным узроўні ў вырашэнні пытання аб адкрыцці Нацыянальнага універсітэта.
Мы заяўляем рашучы пратэст супраць гвалтоўных дзеянняў уладаў у дачыненні да педагагічнага калектыву, выкінутага з дзяржаўнай сістэмы адукацыі, і да навучэнцаў ліцэя, якія выбралі праграмы і методыкі сваіх настаўнікаў. Выкарыстанне АМАПу і іншых сілавых структур, запалохванне навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў - не метад вырашэння педагагічных пытанняў і праблем арганізацыі беларускамоўнай адукацыі.
Мы выказваем сваю падтрымку ўсім, хто па-сапраўднаму клапоціцца пра далейшы лёс навучэнцаў ліквідаванага ліцэя і працягвае самаахвярную працу па захаванні ліцэя на грамадскіх пачатках у цяжкіх умовах: ліцэістам, іх бацькам, педагогам, кіраўніцтву ліцэя і ўсім неабыякавым людзям.
Выказваем упэўненасць у тым, што Нацыянальны ліцэй захавае свае структуры і зробіцца падмуркам Беларускага нацыянальнага універсітэта, які мог бы распачаць працу на грамадскіх пачатках пры ўмове яго падтрымкі беларускай і міжнароднай грамадскасцю.
12 кастрычніка 2003 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international