У Крычаве пагражаюць непрыемнасцямі за стасункі з журналістамі “Вольнага горада”

2015 2015-04-29T10:54:08+0300 2015-04-29T10:54:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny-gorad-krych-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” па просьбе чытачоў з ліку працаўнікоў мясцовага аўтапарка звярнуўся ў аддзел па зваротах грамадзян Крычаўскага райвыканкама і ўзняў перад чыноўнікамі пытанне аб неабходнасці адрамантаваць туалет на канцавым прыпынку гарадскога аўтобуса “Ленінская”. Крычаўскія чыноўнікі своеасабліва адрэагавалі на зварот і, замест арганізацыі рамонта неабходнай для людзей прыбіральні, проста забілі ўваход ў яе дошкамі.

Больш за тое, як піша ў сваім артыкуле на інтэрнэт-сайце “Вольнага горада” horad.info журналіст Васілій Чуб, замест вырашэння “мелачнай” праблемы, кіраўніцтва мясцовага аўтапарка пачало пагражаць супрацоўнікам, якія будуць заўважаны за чытаннем газеты “Вольны горад” нават у абедзены перапынак, пакараннем. Журналіст лічыць, што такая пазіцыя дырэкцыі аўтапарка тлумачыцца тым, што кіраўніцтва Крычаўскага райвыканкама, асабліва пасля таго, як членам выканкама восенню мінулага года стаў начальнік мясцовага аддзела КДБ І. Краўцоў, праводзіць палітыку застрашвання супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Крычаўскага раёна за хоць нейкія зносіны з журналістамі недзяржаўнай газеты “Вольны горад”. Між тым такая пазіцыя груба парушае артыкул 33 Канстытуцыі РБ, дзе сказана, што “Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца”.

Спасылка на артыкул: http://horad.info/?p=3201

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international