Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-04-28T11:42:44+0300 2015-04-29T17:09:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Новыя штрафы для журналістаў-фрылансераў у Гародні ды Гомелі; Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне першамайскага пікета; Старшыня абласнога суда адмовіў Аляксандры Васілевіч у задавальненні скаргі.

"Каментар Эксперта": Тамара Сялюн - маці расстралянага Паўла Селюна, атрымала адказ з Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ на свой зварот па ініцыяванні  змены артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, згодна з якім родным не гаворыцца месца пахавання пакараных і цела для пахавання не выдаецца.Адказ Палаты Прадстаўнікоў каментуе Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

“Па-за межамі”: Чарговы факт пераследу праваабаронцаў у Азейбарджане - 22 красавіка 2015 года Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў Інтыгама Аліева да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях ва “ўхіленні ад выплаты падаткаў”, “злоўжыванні ўладай”, “незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці” і “прысваенні”. 

Госць рубрыкі “Асоба”:  праваабаронца, намеснік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч, які 21 красавіка быў адны з удзельнікаў паседжання камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў Страсбургу.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Akute.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international