За супрацоўніцтва з “Белсатам” збіраюцца судзіць Сяргея Краўчука

2015 2015-04-28T09:50:28+0300 2015-04-28T09:50:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Незалежнага журналіста з Мінска вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ пры падрыхтоўцы сюжэта ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. У міліцыю журналіста выклікалі ў суботу, 25 красавіка.

– У пятніцу да мяне дахаты прыйшлі міліцыянты і пад подпіс ўручылі мне позву з’явіцца ў аддзяленне міліцыі ў Фаніпалі. У суботу ў фаніпальскім пастарунку міліцыянты паказалі мне раздрукоўкі з сайта “Белсата” з нядаўнім інфармацыйным сюжэтам.

Сюжэт тычыўся грамадскага абмеркавання забудовы ў Фаніпалі, на якое мяне 17 красавіка разам з іншымі журналістамі не хацелі пускаць міліцыянты. Тады яны праверылі ў нас дакументы і перапісалі дадзеныя, а цяпер прапанавалі даць тлумачэнні адносна сюжэта, – распавёў Сяргей Краўчук прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Даваць тлумачэнні міліцыянтам сп. Краўчук адмовіўся. У выніку супрацоўнікі міліцыі заявілі, што завялі супраць яго адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і перадаюць яе ў суд. Па словах міліцыянтаў, разглядаць справу журналіста будзе неўзабаве суд Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Сёлета беларускіх журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле ўжо перасягнула суму ў 60 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international