У Рэчыцы судзяць футбольных заўзятараў

2015 2015-04-28T09:03:45+0300 2015-04-28T10:42:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/retshyca_fanaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэчыцкія фанаты ў дзіцячым прытулку для сірот.

Рэчыцкія фанаты ў дзіцячым прытулку для сірот.

27 красавіка ў судзе горада Рэчыцы былі разгледжаны адміністратыўныя справы напярэдадні затрыманых футбольтных заўзятараў В.Бенчука і М.Маліноўскага.

З залы суда юнакі былі адпушчаныя. Суддзя пратакол Бенчука адправіў на дапрацоўку і паведаміў, каб той чакаў позву. А ў "справе" Маліноўскага нібыта знайшоўся сведка, які чуў, як нехта лаецца матам. Таму суд перанесены на 30 красавіка, каб сведка падцвердзіў, быў гэта ён ці хто-небудзь іншы.

Перад пачаткам разгляду спраў, хлопцаў і дзяўчыну, якія прыйшлі пад будынак суда каб убачыць затрыманых і выказаць сваю салідарнасць з імі, вывезлі ў аддзяленне міліцыі для кароткачасовай прафілактычнай гутаркі.

Як паведамляе ў facebook  Ігар Міхалеўскі, 26 красавіка ў 7 раніцы супрацоўнікі міліцыі прыехалі дадому да Валерыя Бенчука і адвезлі яго ў ІЧУ. У той жа дзень Максім Маліноўскі пайшоў у міліцыю, куды яго выклікалі для размовы, там яго застрымалі ды адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання.

За некалькі дзён да гэтага да многіх мясцовых фанатаў (больш за 20) прыходзілі супрацоўнікі міліцыі па месцы вучобы і праводзілі тлумачальныя гутаркі з кіраўніцтвам навучальных устаноў, расказвалі якія гэтыя хлопцы-заўзятары дрэнныя і што за імі патрэбен асаблівы нагляд. Некаторых выклікалі ў аддзяленне і гутарылі асабіста.

Прычыну такой пільнай увагі да заўзятараў Ігар Міхалеўскі бачыць у тым, што тыдзень таму падчас першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе перад пачаткам матчу да фанатаў выйшаў намеснік старшыні райвыканкама В.Атаманчук, які сказаў, што з гэтага года фанаты будуць праходзіць на стадыён за грошы. Узнак пратэсту фанаты вырашылі не ісці на стадыён, а падтрымаць каманду з-за сеткі плота. Мабыць, апошняя залішняя актыўнасць фанатаў кагосьці напалохала і хлопцаў вырашылі паставіць на месца.

Між тым, В.Бенчук і М.Маліноўскі, разам з іншымі заўзятарамі на Новы год наведалі дзіцячы прытулак для сірот, адносілі дапамогу дзецям. Падарункі, цукеркі і школьныя прыналежнасці былі набытыя за асабістыя грошы. Фанаты прапагандуюць здаровы лад жыцця, займаюцца на турніках, бегаюць. Менавіта яны паўтара месяца таму сабралі 1500 подпісаў у падтрымку мясцовага футбольнага клуба, гэта было немалаважным фактарам у прыняцці рашэння аб яго далейшым існаванні. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international