Слонім: шахматны турнір -- пад забаронай

2015 2015-04-27T13:16:28+0300 2015-04-27T13:16:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litvin-uladzimir.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомаму слонімскаму шахматысту і грамадскаму актывісту Уладзіміру Літвіну Слонімскі райвыканкам не дазволіў правесці ў нядзелю, 26 красавіка, шахматны турнір сярод моладзі, прысвечаны наданню Слоніму Магдэбургскага права. Пры гэтым за месяц была дамова з мясцовымі спартыўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў і з райвыканкамам. Тым болей, што ў турнір мясцовыя ўлады фінансаў не ўкладвалі, гэта была ўласная ініцыятыва шахматыста.

   Як і было дамоўлена, турнір павінен быў адбыцца ў Слонімскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе па працы з насельніцтвам па месцы працы а 12-й гадзіне. Калі ў клуб пачалі збірацца юныя аматары шахмат і прыйшоў Уладзімір Літвін, клуб быў зачынены. Аказалася, што ўлада наладзіла свой турнір у гэты час у Цэнтры культуры. Усе пайшлі туды. Там Уладзімір Літвін прапанаваў арганізатарам даць дазвол на ўручэнне ад сябе асабіста падарункі лепшым шахматыстам. Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Сяргей Юшкевіч сказаў, што ніякіх падарункаў не трэба і стаў пагражаць выклікам міліцыі. І сапраўды, праз некалькі хвілін у Цэнтр культуры з’явілася некалькі амапаўцаў. Так ініцыятыва слонімца правесці ў горадзе шахматны турнір, прысвечаны гістарычнай падзеі, аказалася пад забаронай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international