Брэст: адносна незалежнай журналісткі Аліны Літвінчук рыхтуюць новую справу

2015 2015-04-27T00:24:08+0300 2015-04-27T00:24:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alina-lirvinchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Аліна Літвінчук

Журналістка Аліна Літвінчук

Пра пачатак чарговай адміністрацыйнай справы па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) самой Аліне Літвінчук паведаміў участковы міліцыянер Андрэй Іваніцкі.

Здарылася гэта падчас наведвання супрацоўнікам міліцыі жылога памяшкання, калі там знаходзілася Літвінчук. Спачатку міліцыянт правёў апытанне журналісткі ў якасці сведкі наконт нейкага крымінальнага здарэння – збіцця грамадзяніна, што адбылося ў цэнтры горада. Калі Аліна Літвінчук патлумачыла, што ёй няма што распавесці па гэтай справе, бо ў той дзень яе не было ў Брэсце, участковы Іваніцкі раптам заявіў пра пачатак новай адміністрацыйнай справы адносна незалежнай журналісткі і нават спрабаваў пакінуць ёй позву ў суд на 29 красавіка.

Аліна Літвінчук адмовілася распісвацца за атрыманне гэтай позвы да правядзення афіцыйнага апытання і азнаямлення з матэрыяламі справы. Тады супрацоўнік міліцыі выпісаў іншую позву, на падставе якой журналістку выклікалі ў апорны пункт аховы грамадскага парадку №5 горада Брэста для апытання ў якасці абвінавачванай Але калі ў вызначаны час Літвінчук з’явілася ў апорны пункт, участковага міліцыянта яна так і не дачакалася. Пры гэтым Андрэй Іваніцкі не адказваў і званкі журналісткі, калі яна спрабавала выйсці на сувязь праз мабільны тэлефон.

Нагадаем, што сёлета Аліна Літвінчук была двойчы пакараная судом па абвінавачванню “у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ”. 13 студзеня яе аштрафавалі на 30 базавых велічынь, а ў лютым – яшчэ на 40 базавых велічынь, прычым на дргуі з гэтых судоў журналістку не запрасілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international