Баранавічы: гарвыканкам забараніў прафсаюзным актывістам першамайскі пікет

2015 2015-04-24T10:25:42+0300 2015-04-24T10:25:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-garvykankam.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазвол прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку на правядзенне першамайскага пікета, на якім планавалася ўзняць пытанні абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі. Планавалася, што ў пікеце прыме ўдзел каля 15 чалавек. Пра забарону пікета грамадскі актывіст даведаўся з ліста, які ён атрымаў за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча. У адказе чыноўніка паведамляецца, што заяўнік не выканаў усе патрабаванні артыкула 5 закона ад 30 снежня 1997 года № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, праўда, якія нормы закона парушаны -- традацыйна не ўказваецца.

– Упэўнены, што я выканаў усе патрабаванні закона пры падачы заявы на пікет да міжнароднага дня салідарнасці працоўных. Лічу, што мне не дазволілі правесці пікет таму, што я хацеў выкарыстаць так нелюбімы лозунг дзяржаўных чыноўнікаў “Дзейнасць улады пад грамадзянскі кантроль”. Але, магчыма, пікет забаранілі і таму, што мы мелі намер выказаць пратэст у сувязі з прыняццем Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” і хацелі публічна патрабаваць яго адмены, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст мае намер абскарджваць гэтае рашэнне гарвыканкама ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international