Бабруйская вазочніца дамагаецца ўстаноўкі электрапад'ёмніка ў пад'ездзе

2015 2015-04-23T00:55:22+0300 2015-04-23T00:55:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fedarava-anastasijaa-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

-Нядаўна мне падарылі электравазок, гэта вялікае шчасце і шанец на самастойныя шпацыры па горадзе. Але я не магу ім скарыстацца, бо ён важыць 100 кілаграмаў. Нерэальная вага для маёй маці, якая ў асноўным і дапамаге мне патрапіць у кватэру. Усяго шэсць прыступак, якія цалкам руйнуюць мае мары стаць больш незалежнай ад старонняй дапамогі, - распавядае бабруйская вазочніца Анастасія Фёдарава.

Анастасія, натхнёная вопытам знаёмых вазочнікаў, вырашыла звярнуцца ў гарвыканкам, з просьбай усталяваць у яе пад'ездзе электрапад'ёмнік. Але напрыканцы студзеня атрымала адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Аляксандра Маркачова, што ў гарадскім бюджэце няма сродкаў.

-Грошы знайшліся на, як мінімум, тры механічныя пад'ёмнікі, якія ўсталявалі знаёмым вазочнікам - адзін з іх на вуліцы Кастрычніцкай і яшчэ два ў 6-м мікрараёне. Наколькі я памятаю, іх устанавілі без праблем. Мне давялося пасля адмовы мясцовых чыноўнікаў пісаць ў Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Накіравала туды зварот яшчэ 12 сакавіка... Адказу чакаю дасюль. Пра тое, што мой ліст да іх дайшоў, сведчыць толькі тое, што напрыканцы мінулага месяца да мяне прыйшоў супрацоўнік ЖЭУ. Ён прыйшоў сказаць, што дзяржаўныя ўстановы ніколі не займаліся і не будуць займацца пад'ёмнікамі. Але калі я нагадала яму, што іншым вазочнікам іх усё ж устанавілі, супрацоўнік ЖЭУ неяк панікнуў і рэціраваўся, але сказаў, што ператэлефануе, - кажа Анастасія Фёдарава.

Адсутнасць пад'ёмнікаў у пад'ездах стварае небяспеку жыццю вазочнікаў, упэўненая дзяўчына.

-Нават стары, лягчэйшы вазок, мая маці з вялікай цяжкасцю зацягвала наверх. У яе слабое здароўе, і ўжо двойчы мы з ёй падалі на стромкіх прыступках. Ёй проста не хапала сілы, каб зацягнуць мяне на апошнюю прыступку. Дзякуй Богу, пакуль гэтыя "палёты" не скончыліся для нас вялікімі непрыемнасцямі. Але хто ведае, як будзе ў наступны раз? - задаецца пытаннем Анастасія Фёдарава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international