Журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 20 базавых велічынь

2015 2015-04-22T15:31:52+0300 2015-04-22T15:31:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

22 красавіка ў судзе Ленінскга раёна Гродна быў завершаны разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Завяршэнне працэсу было нядоўгім. Суддзя Алена Пятрова зладзіла толькі прагляд матэрыялу, што быў паказаны на тэлеканале Белсат. Сюжэт, зняты Дзянісавым і Кіркевічам, быў паказаны праз тэлеканал Белсат у пачатку сакавіка і датычыў адкрыцця выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Пасля гэтага суддзя Пятрова абвесціла сваю пастанову – па абвінавачанні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнага матэрыялу (артыкул 22.9, частка 2 КаАП РБ) журналісты аштрафаваныя на 20 базавых велічынь кожны. Гэтую пастанову Дзянісаў і Кіркевіч маюць намер аспрэчыць у судзе касацыйнай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international