У Віцебску забаранілі шэсце на ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі

2015 2015-04-22T11:39:42+0300 2015-04-22T11:39:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnobyl-2014-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Чарнобыльскі шлях-2014"

"Чарнобыльскі шлях-2014"

Заяўку на памінальную акцыю падавалі віцебскія сябры КХП БНФ. Маршрут, па якім яны збіраліся прайсці, пралягае па трох раёнах горада, таму разглядаць заяўку мусіў гарвыканкам. Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Дзмітрый Шэрыкаў забараніў праводзіць шэсце.

Прычына забароны традыцыйная: адсутнасць дамоў на абслугоўванне акцыі камунальнікамі, медыкамі і міліцыяй. Паводле адмысловага рашэння Віцебскага гарвыканкаму "Пра парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў", гэтыя дамовы трэба падаваць разам з заяўкамі.

Аднак на такіх умовах дамовіцца з адказнымі службамі немагчыма. Як паведаміў адзін з заяўнікаў, Ян Дзяржаўцаў, намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму Юры Манькоў напісаў, што яго ведамства нібыта не супраць заключэння дамовы, але толькі пасля таго, як гарвыканкам дасць дазвол на правядзенне шэсця. Аднак жа загадзя вядома, што без папярэдняй дамоўленасці на дазвол разлічваць безвынікова…

Галоўны ўрач Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Станіслаў Цітовіч адказаў заяўнікам, што на абслугоўванне акцыі брыгадамі хуткай дапамогі можна разлічваць толькі пры адсутнасці вялікай колькасці выклікаў. А якраз 26 красавіка ён чакае, што будзе "вялікая абарачальнасць насельніцтва". Што маецца на ўвазе, сказаць складана, але дамову спадар Цітовіч заключыць адмовіўся.

Дагэтуль няма адказу ад камунальнікаў, але звычайна толькі гэтая структура пагаджалася на дамовы з актывістамі, гаворыць Ян Дзяржаўцаў.

Ён удакладняе, што ў заяўцы на шэсце было згадана пра недасканаласць рашэння гарвыканкаму: пра тое, што яно супярэчыць заканадаўству аб масавых акцый, бо там не прапісана пра неабходнасць папярэдніх дамоў: "Мы пісалі, што просім кіравацца законам, бо, на нашу думку, рашэнне віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10.07.2009г. не адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паколькі пазбаўляе магчымасці рэалізаваць права на свабоду публічнага выказвання сваіх думак і права на правядзенне мірных сходаў. Але ў лісце пра забарону шэсця чыноўнік падкрэсліў, што рашэнне гарвыканкаму з'яўляецца нарматыўным прававым актам і падлягае абавязковаму выкананню ўсімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі", - гаворыць Ян Дзяржаўцаў.

Актывісты планавалі распачаць шэсце ў памяць пра ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі 26 красавіка ў 11 гадзін у Парку імя 30-годдзя ВЛКСМ і на працягу 3 гадзін прайсці па ўсім горадзе да Парку Мазурына. Але забарона гарвыканкаму перакрэсліла гэтыя планы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international