Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-04-21T10:38:06+0300 2015-04-23T12:08:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Палітвязень Арцём Пракапенка атрымаў адмову ў памілаванні; Суд не задаволіў скаргу Тамары Сялюн – маці расстралянага Паўла Селюна; Беларусь з візітам наведаў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Ёханэс Хан.

"Каментар Эксперта": 15 красавіка ў офісе праваабарончага цэнтра Вясна прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў –  ПЦ “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэта і Беларускай асацыяцыі журналістаў : “2-гі раунд Універсальнага перыядычнага агляду для Беларусі”. Сваім меркаваннем пра чаканні праваабарончай супольнасці ад другога этапу УПА падзяліліся Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч ды Алег Агееў

“Падзея”: 16 красавіка кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі разам са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасці ўзяў удзел у паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента. Праваабаронца заклікаў ЕС працягваць ціск на беларускія ўлады.

Госць рубрыкі “Асоба”:  Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты, а зараз палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча. Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" адправілі  зварот па факце узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча з патрабаваннямі спыніць адміністрацыйны ціск, адмяніць незаконныя спагнання, дапусціць прадстаўніка Еўрапейскага саюза і прадстаўніка ААН У Рэспубліцы Беларусь з мэтай праверкі ўмоў утрымання і фактаў ціску. Пазней стала вядома, што М.Статкевіча чакае суд, па выніках якога яго, як мяркуецца, перавядуць з папраўчай калоніі ў турму.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Re1ikt.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international