Бярозаўскія праваабаронцы абскарджваюць у судзе забарону пікета да Дня Волі

2015 2015-04-21T00:13:09+0300 2015-04-21T00:13:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki-biaroza-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі

Сяргей Русецкі

Бярозаўскія праваабаронцы накіравалі адпаведную заяву ў суд Бярозаўскага раёна. Яны лічаць прычыну адмовы Бярозаўскім райвыканкамам у правядзенні пікета 25 сакавіка – надуманай. Адмова падпісана намеснікамстаршыні райвыканкама Яўгенам Тарасюком. Праваабаронцы адназначна нязгодныя з тым, што мэты пікета: адзначэнне чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі і патрабаванне вызвалення палітвязняў распальваюць нацыянальную варожасць.

- У заяве не ўзгадваецца ніводная краіна, ніводная нацыянальнасць. Немагчыма патлумачыць, у чым бярозаўскія ідэолагі ўбачылі распальванне нацыянальнай варожасці, -- адзначае адзін з заяўнікаў пікета Сяржук Русецкі.

На думку праваабаронцаў, ёсць усе падставы выйграць суд, калі ён будзе бесстароннім і накіраваным на выкананне закона, а не палітычнай замовы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international