На праваабаронцу была заведзена справа за зварот у міліцыю (дакумент)

2015 2015-04-18T20:19:57+0300 2015-04-18T20:19:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau-sciazok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў.

Павел Левінаў.

Гэта вынікае з адказа, атрыманага Паўлам Левінавым з Кастрычніцкага РАУС Віцебска. Праваабаронца напісаў заяву з просьбай разабрацца па фактах распаўсюду ў абласным цэнтры савецкіх сцяжкоў. Вынікі праверкі аказаліся, мяцца кажучы, дзіўнымі, гаворыць Левінаў.

У заяве Павел Левінаў распавёў, што каля гандлёвага цэнтру "Эвіком" хлопец і дзяўчына некалькі дзён распаўсюджваюць чырвоныя сцяжкі з сярпом і молатам. Яны чапляюцца да мінакоў, торкаюць ім у рукі сцяжкі, потым вымагаюць грошай. Пры гэтам, лічыць Левінаў, яны выказваюць свае грамадскія перакананні: паказваюць мінакам паперку, дзе напісан лозунг іхнай акцыі – "Народжаны ў СССР". Таму праваабаронца папрасіў кіраўніка абласной міліцэйскай управы правесці праверку гэтых фактаў, высветліць асобы распаўсюднікаў, пакараць іх за несанкцыянаваныя акцыі, забараніць ім чапіцца да мінакоў і кіроўцаў аўтамашын, парушаючы правілы дарожнага руху.

З абласной управы прыйшоў адказ, што ліст Левінава пераслалі ў Кастрычніцкі РАУС, бо "Эвіком" тэрытарыяльна знаходзіцца ў Кастрычніцкім раёне. У райаддзеле правялі праверку – прынамсі, у матэрыялах гэтай справы ёсць некалькі рапартаў ад супрацоўнікаў, кажа Левінаў:

"Есць рапарты, што міліцыянты патрулявалі тэрыторыю, выбарачна размаўлялі з гандлярамі і пакупнікамі гандлёвага цэнтру, але нікога не знайшлі. Гэта вялікае дзіва! Я даслаў і міліцыі фотаздымкі распаўсюднікаў, дзе добра бачныя твары. Між тым згадайце сумнавядомую фотасесію "з клеткамі і птушкамі"! Усіх удзельнікаў вызначылі па фотаздымках менш як за два тыдні, у тым ліку выпадковага мінака, які сфатаграфаваўся за кампанію. І ўсіх тут жа пакаралі! А тут – нікога не знайшлі. І на гэтай падставе зрабілі выснову, што равапарушэння не было!"

У адказе, падпісаным старшым лейтэнантам міліцыі Сяргеем Вяраксам, сапраўды гаворыцца, што "падчас праведзенай праверкі асобы (распаўсюднікаў) высветлены не былі. Такім чынам, праведзенай праверкай было ўстаноўлена, што ў дзеяннях неўсталяваных асобаў няма складу адміністрацыйнага правапарушэння".

З іншага боку, калі правапарушэння няма, то навошта было шукаць тых людзей, адзначае праваабаронца. Але самы вялікі шок ён атрымаў, прачытаўшы пастанову Сяргея Вяраксы пра тое, што ў адносінах да яго, Левінава, была заведзена адміністрацыйная справа! І скасаваная праз тое, што складу правапарушэння няма…

"Я ўсяго толькі напісаў заяву ў міліцыю. У нас што, кожны, хто звярнуўся з заявай, ужо правапарушальнік? Пра якое правапарушэнне мне пішуць? Можа, усе тлумачыцца тым, што пастанова датаваная 12 красавіка, калі ўсе людзі святкавалі Вялікдзень, адпачывалі… У чым міліцэйская логіка? Гэта ж я прасіў праверыць факты, якія лічу правапарушэннем, але не я распаўсюджваў тыя сцяжкі"…

Раз правапарушэння ў распаўсюдзе сцяжкоў міліцыя не бачыць, Павел Леваінаў пісьмова папярэдзіў кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС, што таксама будзе распаўсюджваць сімволіку, толькі нацыянальную. У грамадскіх месцах ён намераны раздаваць бел-чырвона-белыя сцяжкі. Але адказ, падпісаны С.Вяраксам, будзе аспрэчваць у судзе. Бо тое, што ў ім напісана, гэта не проста бязглуздзіца – гэта не адпавядае заканадаўству, лічыць праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international