Мікола Статкевіч дзякуе бабруйчанам за падтрымку

2015 2015-04-18T12:34:52+0300 2015-04-18T12:34:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-statkev-pashtouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйск даляцелі паштоўкі ад Міколы Статкевіча. У іх палітвязень дзякуе за віншаванні, якія атрымаў на Дзень Волі.

"Перадавайце маю ўдзячнасць усім сваім калегам з вашага горада, якія даслалі мне віншаванні. Волі ўсім нам!" - напісаў Стакевіч бабруйскаму рэжысёру Максіму Буйніцкаму.

У паштоўках Мікола Статкевіч выказвае падзяку і за віншаванні іншым палітвязням, "пра якія ведае з газеты".

"Упэўнены, што наша краіна будзе вольнай, заможнай і беларускай. І што вызначаць яе шлях будуць такія людзі, як вы. Трымайцеся - усё будзе добра", - напісаў Статкевіч бабруйчанам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international