Міклаш Харасці ў Еўрапарламенце: Рэжыму Лукашэнкі Еўропа зараз патрэбная як ніколі (відэа)

2015 2015-04-16T23:43:00+0300 2015-04-17T11:33:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/haraszti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці ў Еўрапарламенце. Брусель, 16.04.2015

Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці ў Еўрапарламенце. Брусель, 16.04.2015

Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці 16 красавіка ў Бруселі выступіў на паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента.

Пераказваем некаторыя тэзісы з выступу спадара Харасці па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Вызваленне палітвязняў з’яўляецца бессэнсоўным - без рэабілітацыі гэтых асобаў.

Меркаванне пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі – уяўнае.

Пагаршэнне назіраецца па ўсіх накірунках: праблемы са СМІ, у тым ліку новыя бюракратычныя перашкоды супраць інтэрнэт-выданняў; любыя праявы публічнай актыўнасці без дазволу караюцца ўладамі амаль штодзень, прытым атрымаць дазвол на такую дзейнасць немагчыма, існуе адказнасць не толькі за арганізацыю такіх мерапрыемстваў, але і за ўдзел у іх.

Нягледзячы на тое, што кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага ўлады вызвалілі, ён застаецца пад пагрозай крымінальнай адказнасці, бо “Вясна” застаецца без рэгістрацыі. Лёс Бяляцкага залежыць ад капрызаў Лукашэнкі: у любы момант ён можа ізноў пасадзіць праваабаронцу.

Пра дэмакратыю і законнасць: дзяржавай кіруюць прэзідэнцкія дэкрэты (як нядаўна ўступіўшы ў сілу Дэкрэт №3), якія ў Беларусі маюць сілу закону.

У Беларусі – адзіны парламент у Еўропе, дзе няма прадстаўнікоў апазіцыі цягам амаль 20 гадоў.

Эканоміка, як і пры савецкай сістэме, пабудаваная на прымусовай працы, эканамічная стабільнасць – уяўная.

Знешняя палітыка: двухвектарная палітыка беларускіх уладаў небяспечная, і Еўрапарламент мог бы паспрыяць таму, каб неяк звязаць гэтыя два вектары.

У стасунках з беларускай дзяржавай неабходна прытрымлівацца пэўнай паступовасці.

Рэжыму Лукашэнкі Еўропа зараз патрэбная як ніколі.

Тое, што ўлады ўпарта не прызнаюць мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі і не даюць яму візу для наведвання краіны, – гэта нежаданне супрацоўнічаць з любымі праваабарончымі механізмамі ў прынцыпе.

Нагадаем, што разам са спадаром Харасці ў паседжанні браў удзел старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, якія заклікаў Еўрасаюз не прыпыняць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. 

Міклаш Харасці ў Еўрапарламенце: Рэжыму Лукашэнкі Еўропа зараз патрэбная як ніколі (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international