Брэст: пракуратура адмовілася праводзіць праверку наконт законнасці будоўлі ў Брэсцкай крэпасці

2015 2015-04-16T09:34:26+0300 2015-04-16T09:34:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-krepasc-budoulia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З просьбай разабрацца, ці адпаведае дзеючаму заканадаўству правядзенне будаўнічых работ і пракладка інжынерных камунікацый у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой", у надзорную установу звярнулася мясцовая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Але, як вынікае з атрыманага адказу, пракуратура не будзе рабіць уласныя высновы і, спаслаўшыся на артыкул 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, перанакіравала зварот сацыял-дэмакратаў на адрас старшыні Брэсцкага гарвыканкама Аляксандра Рагачука і начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста Сяргея Дзмітрука.

Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі здзіўлены такім стаўленнем пракуратуры. “У партыйны офіс прыходзіў участковы міліцыянт з нагоды нашага звароту, але нічога новага, акрамя тых фактаў, на якія мы звярталі ўвагу ў сваім запыце ў пракуратуру, дадаць не здолелі, - распавёў Маслоўскі. - Гаворка ідзе пра дзясяткі спілаваных дрэваў; пра тое, што будаўнічыя працы вядуцца без належных папярэдніх археалагічных даследаванняў (чалавечыя парэшткі ў адкрытым выглядзе знаходзяцца на месцы работ); пра тое, што сістэма каналізацыі пракладваецца непасрэдна ў раку Мухавец. Таму факты і адказы на пытанні трэба шукаць у тых, хто прымаў рашэнні і рэалізуе зараз праект будаўніцтва патрыятычнага цэнтра БРСМ і гасцініцы ў запаведнай зоне”.

Па словах Маслоўскага, тэрыторыя Брэсцкай крэпасці - гэта тысячагадовая гісторыя горада. “Перш, чым штосьці будаваць, неабходна было задумацца: ці варта знішчаць шматвекавы культурны пласт? І чаму трэба будаваць гасцініцу ў брэсцкім некропалі? Няўжо ў горадзе мала памяшканняў і будынкаў для патрыятычнага выхавання, і трэба было дзеля гэтага руйнаваць спадчыну?” - кажа Ігар Маслоўскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international