Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе – распаўсюдзе парнаграфіі

2015 2015-04-15T17:51:49+0300 2015-04-16T16:01:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Сёння, 15 красавіка, старшыня Гомельскага аддзялення РГА «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка быў на допыце ў якасці сведкі ў Гомельскім гарадскім аддзеле СК.

Нагадаем, Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) па факту распаўсюду парнаграфічных ролікаў нібыта з электроннай скрынкі, якая належыць праваабаронцу (sudalenko@mail.ru). На допыце выявілася, што парнаграфічныя матэрыялы нібыта са скрынкі sudalenko@mail.ru і з IP-адрасу, зарэгістраванага ў грамадска-палітычным цэнтры на Палескай, 52 у Гомелі былі дасланыя не толькі ў інспекцыю па падатках і зборах па Савецкаму раёну, але і абласное ўпраўленне Следчага камітэту.

Праваабаронца даў паказанні і прадставіў следчай Святлане Кацуба шэраг доказаў аб тым, што ён не датычны да здзяйснення злачынства. У прыватнасці, сканы перапіскі з тэхнічнай службай Mail.ru аб тым, што дадзеная электронная скрынка ўзламаная са снежня 2014 года, і Леанід Судаленка яе не кантраляваў. Па словах следчай, крымінальная справа днямі будзе накіравана ў абласное ўпраўленне СК.

Нагадаем, 8 красавіка ў грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі на Палескай,52 прайшоў вобшук, міліцыя забрала нібыта для праверкі ў межах крымінальнай справы чатыры сістэмныя блокі камп'ютэраў. Вобшук прайшоў і на кватэры Леаніда Судаленкі, які на той момант знаходзіўся ў Швецыі на канферэнцыі праваабаронцаў. Міліцыя патлумачыла, што нібыта з электроннай скрынкі праваабаронцы і з IP-адрасу на Палескай,52 была распаўсюджана парнаграфія. Леанід Судаленка не карыстаўся дадзенай электроннай скрынкай sudalenko@mail.ru, таму што яна была ўзламаная. Распаўсюджвалася парнаграфія нібыта з электроннай скрынкі і з IP-адрасу, які зарэгістраваны на Палескай,52 за РГА «Прававая ініцыятыва». Па дадзеным адрасе знаходзіцца грамадска-палітычны цэнтр, тут часта праходзяць мерапрыемствы, семінары, сустрэчы і імпрэзы, і пароль ад Wi-FI ведаюць шмат людзей, якія бываюць тут. Пароль таксама запісаны быў доўгі час і на дошцы ў офісе. Таму пры жаданні скарыстацца Wi-Fi можна нават не заходзячы ў будынак офісу.

Леанід Судаленка ўпэўнены, што дадзеная крымінальная справа – жудасная правакацыя. Ён звяртае ўвагу, што месяц таму ён патрабаваў ад УУС Гомельскага аблвыканкаму ўстанавіць IP і тых людзей, якія на адным з сайтаў не толькі перыядычна публікуюць абразы ў бок праваабаронцы, але апошнім часам і пагражаюць забойствам яго дзецям. Ні IP, ні тых асоб, хто змяшчае дадзеныя пагрозы, міліцыя не ўстанавіла, аб чым і дала адказ. Пракуратура запатрабавала ад міліцыі ўсё ж устанавіць асоб, але зноў УУС даў адмоўны адказ. Тады праваабаронца паўторна звярнуўся ў пракуратуру.

У грамадска-палітычным цэнтры на Палескай, 52 ужо неаднаразова забіралі камп'ютэрную тэхніку пад рознымі нагодамі – у 2001, 2007 і 2011 годзе. Невыпадкова гэта супадала з рознымі палітычнымі кампаніямі кшталту прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international