10% жыхароў Кіраўскага раёна пры звароце ў міліцыю сутыкнуліся з грубасцю і бестактоўнасцю

2015 2015-04-15T09:08:14+0300 2015-04-15T09:08:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі МУС РБ правялі на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці вывучэнне грамадскага меркавання аб працы аддзела ўнутраных спраў Кіраўскага райвыканкама. Як павядамляе інтэрнэт-сайт раённай газеты “Кіравец”, аб поўным даверы да міліцыі раёна выказаліся толькі 34,7% апытаных мясцовых жыхароў.

Давяраюць кіраўскім міліцыянерам не ў поўнай меры 43,5% апытаных жыхароў Кіраўскага раёна. Гатовыя дапамагчы міліцыі – 56,5% кіраўчан.

Разам з тым, многія жыхары Кіраўскага раёна сутыкнуліся з негатыўнымі з’явамі пры зваротах да мясцовых праваахоўнікаў: 11,5% апытаных адзначаюць, што пры зваротах у міліцыю разбіральніцтва праводзяцца фармальна. Пры зваротах да супрацоўнікаў міліцыі 15% апытаных кіраўчан выказаліся пра іх абыякавасць і пасіўнасць, яшчэ 10% адзначылі іх грубасць і бестактоўнасць.

Вынікі апытання наглядна сведчаць пра тое, што супрацоўнікам РАУС Кіраўскага райвыканкама ёсць над чым працаваць у плане забеспячэння паважлівага стаўлення да шараговых грамадзян, чые правы і грамадскую бяспеку яны і павінны ахоўваць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international