Міколу Статкевіча чакае новы суд

2015 2015-04-14T10:56:53+0300 2015-04-14T10:56:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich00.jpg
Мікола Статкевіч. Фота: nn.by

Мікола Статкевіч. Фота: nn.by

«Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае», — напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Марына Адамовіч, жонка палітвязня Міколы Статкевіча.

«Таму 9 красавіка нейкая там камісія ў шклоўскай ПК-17 вырашыла адправіць яго на турэмны рэжым да канца тэрміну. Калі суд, мне невядома. Якія-небудзь падрабязнасці таксама. Ведаю толькі, што на сёння ў яго 13 спагнанняў, з якіх 10 — за «адмову ад працы», — патлумачыла яна.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч знаходзіцца ў памяшканні без дзённага святла, яму дазваляюць прагулку працягласцю паўгадзіны на дзень.

Паводле словаў Адамовіч, праблемы з адміністрацыяй у Статкевіча пачаліся адразу пасля пераводу ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы і ўзмацніліся пасля таго, як 24 сакавіка ён напісаў заяву аб адмове ад незаконных работ па самаабслугоўванні. Як растлумачыла Адамовіч, такія работы ўсе зняволеныя павінны выконваць па чарзе, прычым не больш за дзве гадзіны ў дзень, але ў дачыненні да Статкевіча гэтыя нормы адміністрацыя не выконвала. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international