Палата прадстаўнікоў мае права адмяніць Дэкрэт “аб дармаедстве”

2015 2015-04-13T17:48:43+0300 2015-04-13T17:48:43+0300 be

Палата прадстаўнікоў можа разгледзець прэзідэнцкі Дэкрэт №3 “аб дармаедстве” у траўні. Дэпутаты маюць права ўхваліць дакумент, унесці ў яго змены або наогул адмяніць яго дзеянне.

Юрысты Беларускага хельсінскага камітэта, якія лічаць, што дэкрэт парушае Канстытуцыю, накіравалі зварот да дэпутатаў.

“Згодна з заканадаўствам, тэкст Дэкрэта №3 павінен быў быць накіраваны Адміністрацыяй кіраўніка краіны ў Палату прадстаўнікоў на працягу трох дзён пасля падпісання. Дэпутаты павінныя яго зацвердзіць. Вось мы і спрабуем неяк паўплываць на іх рашэнне, пералічыць усе супярэчнасці”, — гаворыць юрыст Беларускага хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных.

У Палаце прадстаўнікоў Еўрарадыё пацвердзілі, што тэкст дакумента ўжо паступіў у парламент.

“Працэдура зацвярджэння вядомая і прапісаная ў нарматыўных дакументах. Пакуль Дэкрэт накіраваны ў экспертна-прававое ўпраўленне пастаяннай камісіі. Пасля гэтага яго ўнясуць у зал (для агульнага разгляду дэпутатамі — Еўрарадыё). Калі, пакуль невядома. Не магу сказаць. Будзе фарміравацца павестка. Хутчэй за ўсё — гэта адбудзецца ў траўні”, — расказваюць Еўрарадыё ў пастаяннай Камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

Незалежныя эксперты з БХК адзначаюць, што верагоднасць адмены Дэкрэта №3 невялікая. “Такога яшчэ не здаралася”, — тлумачыць Дзмітрый Чарных. Таму БХК прапаноўвае дэпутатам калі не спыніць дзеянне Дэкрэта, то хаця б падкарэктаваць яго тэкст і растлумачыць спрэчныя моманты.

Тым часам праціўнікі Дэкрэта №3 з дапамогай электроннай петыцыі ўсяго за некалькі дзён сабралі амаль 23 тысячы подпісаў супраць яго прыняцця. І збор працягваецца. Подпісы збіраюцца накіраваць у Адміністрацыю кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international