Структуры Мінабароны на звароты па-беларуску адказваюць выключна на рускай мове

2015 2015-04-11T08:34:43+0300 2015-04-11T08:34:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перапіска салігорскага сябра партыі АГП Віктара Малочкі са структурамі Міністэрства абароны выявіла павальнае парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян адказнымі асобамі гэтага ведамства.

Цягам апошніх двух месяцаў спадар Малочка накіраваў у розныя інстанцыі шэраг запытаў адносна пераносу помніка-абеліска загінулым у часы Другой сусветнай вайны жыхарам вёскі Крывічы Салігорскага раёна. Сярод іншых ведамстваў лісты былі накіраваны ў Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ва Упраўленне па ўшанаванні абаронцаў Бацькаўшчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Салігорскі раённы ваенны камісарыят Мінскай вобласці. Усе запыты ў вайсковыя структуры Міністэрства абароны былі зроблены на беларускай мове, аднак ніводнага адказу на роднай мове Віктар Малочка ад іх не атрымаў.

У сувязі з гэтым партыец быў вымушаны звярнуцца ў пракуратуру. Ужо пад час пракурорскай праверкі намеснік дырэктара Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь У. Я. Калаткоў афіцыйна выбачыўся за дадзены раней адказ на рускай мове, а не на мове звароту спадара Малочкі. Пракурорская праверка па факце парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь іншымі структурамі Міністэрства абароны пакуль яшчэ працягваецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international