Барыс Хамайда церпіць нападкі хулігана. Міліцыя не рэагуе

2015 2015-04-10T15:45:47+0300 2015-04-10T15:45:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hamajda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хлопец гадоў пад 25 патрабаваў, каб найстарэйшы віцебскі апазіцыянер зняў рушнік з вышытай на ім малітвай "Ойча наш". Гэтая вышыванка аздабляе "працоўнае месца" спадара Хамайды, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу.

Паводле Барыса Хамайды, нічога падобнага не здаралася з ім ужо паўтары гады:
"Сёння ўсё было як заўжды: я разгарнуў бел-чырвона-белы парасон, расклаў газеты і часопісы. Раптам падыходзіць нейкі хлопец і пачынае да мяне чапіцца: маўляў, "ты сам здымеш гэтую "анучу" або я здзяру!" Дайшло да таго, што ён пачаў пагражаць: "Ты стары дзед, а то я табе як даў бы" і гэтак далей… Потым ён пачаў кудысці тэлефанаваць, яшчэ нейкі час працягваў са мной агрызацца, і ўрэшце сышоў".

На думку спадара Хамайды, такую агрэсію маладога чалавека магла выклікаць расійская прапаганда, распаўсюд у Віцебску расійскіх і савецкіх сцяжкоў – усё, што зневажае беларушчыну і самастойнасць Беларусі як дзяржавы. Паказальна, што інцыдэнт адбываўся ў самым цэнтры Віцебску – каля дому №28 па вуліцы Леніна, які віцябляне завуць "сінім домам", бо ён пафарбаваны ў такі колер. Непадалёк – усе галоўныя дзяржаўныя ўстановы, гар- і аблвыканкамы, і таму ў гэтым раёне заўжды шмат міліцыі, усталяваныя камеры відэаназірання. Але ніводзін міліцыянт не парупіўся спыніць хуліганскія дзеянні.

Між тым вышываны чырвоным па беламу рушнік віцебскі апазіцыянер лічыць вельмі важным сімвалам, бо на ім вышыта беларускамоўная малітва. Гэтая вышыванка – падарунак ад віцебскай актывісткі Антаніны Піванос, і ён мае сваю ўласную гісторыю. 25 сакавіка 2008 году спадарыня Піванос вырашыла зрабіць падарунак Барысу Хамайду і прынесла яму вышытую малітву. Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

Аспрэчыць судовую пастанову не ўдалося, і спадарыня звярнулася Камітэт па правах чалавека ААН. КПЧ стаў на ейны бок: прызнаў, што ў дачыненні да Антаніны Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле рашэння  Камітэту, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю, пакрыць панесеныя актывісткай выдаткі і вярнуць канфіскаваную маёмасць – той самы вышаваны рушнік. Выдаткі актывістцы так і не былі кампенсаваныя, а канфіскаваны рушнік, выстаўлены на продаж, выкупілі яе сябры.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international