На мытні затрымалі кнігі Тацяны Шчытцовай

2015 2015-04-10T12:58:09+0300 2015-04-17T11:30:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mytnia.jpg

На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філязофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка» аўтарства выкладчыцы ЭГУ Тацяны Шчытцовай.

Зборніквыдаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

Кнігі меркавалася прывезьці на прэзэнтацыю, якая прайшла 9 красавіка ў Менску.

Як паведаміў СвабодзеІгар Логвінаў, падставай для выманьня стала падозраньне, што яны могуць нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь. Цяпер створаць адмысловую камісію, якая вынесе канчатковае рашэньне. Калі падозраньні пацьвердзяцца, то кнігі спаляць.

Тэксты, апублікаваныя ў гэтым зборніку, падзеленыя на два разьдзелы: «Уцелаўлёны суб’ект» і «Філязофія і палітыка».

У межах першай тэмы аналізуюцца розныя формы інтэрсуб’ектыўнага досьведу і экзыстэнцыйныя праблемы, якія ўзьнікаюць у зьвязку з фактычнай цялеснай вызначанасьцю чалавечай суб’ектыўнасьці.

Тэксты другога разьдзелу прысьвечаныя канкрэтным палітычным падзеям у Беларусі, а таксама праблематычнаму месцу філязофіі ў актуальным сацыяльна-палітычным кантэксьце.

Тацяна Шчытцовалічыць, што менавіта другі разьдзел прыцягнуў увагу мытнікаў:

«Другі разьдзел называецца „Філязофія і палітыка“. У ім ёсьць тры тэксты, дзе абмяркоўваюцца канкрэтныя палітычныя падзеі. У прыватнасьці, там абмяркоўваюцца прэзыдэнцкія выбары 2006 і 2010 гадоў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international