У Азербайджане праваабаронцу Расулу Джафараву пагражае 9 гадоў пазбаўлення волі

2015 2015-04-10T11:32:01+0300 2015-04-10T11:32:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzhafarau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расул Джафараў

Расул Джафараў

Такі тэрмін з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму папрасіў для Расула Джафарава дзяржабвінаваўца на ўчорашним судовым паседжанні.

На судзе па справе праваабаронцы 9 красавіка былі даследаваны дакументы. Хадайніцтва абароны пра выклік у суд эксперта, які даў заключэнне аб прысваенні Расулам Джафаравым сродкаў і ўхіленні ад выплаты падаткаў, не было задаволена.

У сваю чаргу, абарона прадставіла шматлікія фінансавыя дакументы, якія аспрэчваюць гэтыя абвінавачанні. Гэтыя дакументы пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне грантаў, паведамляе азербайджанскае інтэрнэт-выданне contact.az.

Расул Джафараў у сваім выступе, даючы паказанні, зноў адпрэчыў усе абвінавачванні.

Ён заявіў, што Мінюст адмаўляўся рэгістраваць узначалены ім Клуб правоў чалавека, у сувязі з гэтым была пададзеная скарга ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. З іншага боку, дзейнасць НДА без дзяржрэгістрацыі не з'яўляецца незаконнай. Пра гэта не раз заяўляў кіраўнік Савета па дзяржпадтрымцы НДА Азай Гуліеў. Абарона прадставіла электронны запіс выступленняў Гуліева.

Праз тое, што Клуб правоў чалавека Джафарава дзейнічаў без рэгістрацыі, ён атрымліваў гранты як фізічная асоба. Пры гэтым, у заканадаўстве да лютага 2014 года не было нормаў аб рэгістрацыі грантаў, якія атрымліваюцца фізічнымі асобамі.

Джафараў таксама адхіліў усе іншыя абвінавачванні.

Пракурор Мубарыз Мірылі ў сваім заключным выступе заклікаў суд пазбавіць Расула Джафарава волі тэрмінам на 9 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і забараніць яму займаць адказныя пасады на працягу трох гадоў пасля вызвалення.

Нагадаем, заснавальнік і старшыня Клуба па правах чалавека Расул Джафараў быў арыштаваны ў Баку 2 жніўня 2014 года па абвінавачваннях, прад'яўленых і іншым праваабаронцам, - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, незаконным прадпрымальніцтве і злоўжыванні службовым становішчам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international