Amnesty International патрабуе тэрміновага расследавання новых сведчанняў аб забойствах затрыманых салдат на Данбасе

2015 2015-04-09T17:35:45+0300 2015-04-09T17:35:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новыя шакуючыя доказы здзяйснення забойстваў у форме пакаранняў смерцю прарасійскімі ўзброенымі групамі на Данбасе сведчаць аб тэрміновай неабходнасці правядзення расследаванняў і прыняцця іншых мераў для вырашэння гуманітарнага крызісу і крызісу ў галіне правоў чалавека ў рэгіёне.

Пра гэта ў Amnesty International заявілі 9 красавіка.

Катаванні, жорсткае абыходжанне і наўмыснае забойства салдат, якіх затрымалі альбо яны самі здаліся, з'яўляюцца ваеннымі злачынствамі. Гэтыя апошнія сведчанні павінны быць неадкладна, старанна і бесстаронне расследаваныя, а вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці прызнанымі органамі ў рамках справядлівага судовага разбіральніцтва.

Эксперты Amnesty International даследавалі відэаматэрыялы затрымання і допытупалонных украінскіх салдат, фатаздымкі целаў палонных, на якіх бачныя кулявыя адтуліны ў грудзях і ў галаве.Таксама праваабаронцы маюць сведчанні відавочцаў пра тое, як камандзір сепаратыстаў стрэлам ва ўпор забіў украінскага вайскоўца, і спасылаюцца на артыкул на сайце ўкраінскай газеты KyivPost ад 6 красавіка, дзе лідэр прарасійскай узброенай групы «Батальён Спарта» заявіў, што «расстраляў 15 палонных» салдат украінскіх узброеных сілаў.

"Гэтая жудасная «споведзь» сепаратыста, разам з відэа-доказамі, сведчаннямі відавочцаў і ўзрастаючай колькасцю доказаў парушэнняў у дачыненні да затрыманых з абодвух бакоў, паказвае на настойлівую неабходнасць незалежнага расследавання гэтага і ўсіх іншых парушэнняў у ходзе канфлікту, які пачаўся год таму", - сказаў намеснік дырэктара праграмы Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў.

"Пазасудовыя пакаранні з'яўляюцца ваенным злачынствам - проста і ясна. Лідэры самаабвешчанай "Данецкай Народнай Рэспублікі" ва Усходняй Украіне павінны паслаць іх членам выразны сігнал: тыя, хто змагаецца на іх баку або ад іх імя, павінны паважаць правы чалавека і міжнароднае гуманітарнае права. Яны павінны ў тэрміновым парадку вывесці з сваіх шэрагаў тых, хто падазраецца ў адказнасці за замову або здзяйсненне сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права, а таксама ў поўнай меры супрацоўнічаць з любым незалежным расследаваннем", - адзначае Крывашэеў.

Як удзельнікі ўзброенага канфлікту, узброеныя групы, такія як «Батальён Спарта», маюць абавязацельствы ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права, якія забараняюць, сярод іншага, катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання і забойствы затрыманых.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international