Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Парламент з просьбай адмяніць «дэкрэт аб дармаедстве»

2015 2015-04-09T12:14:13+0300 2015-04-09T12:20:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы БХК прыводзяць 7 аргументаў, чаму Дэкрэт варта прызнаць парушаючым Канстытуцыю і міжнародныя дамовы краіны і адмяніць. Сярод парушэнняў - не толькі новая форма прымусовай працы, але і замах на права і абавязак грамадзян выхоўваць дзяцей і клапаціцца аб састарэлых бацьках, сур'ёзныя абмежаванні на абарону персанальных дадзеных і прыватнага жыцця і перавышэнне паўнамоцтваў з боку Прэзідэнта.

Аргументаваўшы неканстытуцыйнасць дэкрэта «аб дармаедстве», у сваім звароце ў Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» просіць адмяніць Дэкрэт, або накіраваць яго ў Канстытуцыйны суд для дачы заключэння пра адпаведнасць гэтага акта Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным нашай краінай.

Нагадаем, што Дэкрэт Прэзідэнта №3 ад 2 красавіка 2015 г. «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (вядомы ў публічнай прасторы як «дэкрэт аб дармаедстве»), усталёўвае, што грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў краіне, у выпадку іх няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзелу ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён у падатковым перыядзе прызнаюцца плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Па інфармацыі Беларускага Хельсінскага Камітэта

Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Парламент з просьбай адмяніць «дэкрэт аб дармаедстве»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international