Падрабязнасці міліцэйскіх “аглядаў” ў Гомелі

2015 2015-04-09T09:10:23+0300 2015-04-09T09:11:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-paleskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр на Палескай, 52. Фота Радыё Свабода.

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр на Палескай, 52. Фота Радыё Свабода.

Супрацоўнікі гомельскай міліцыі 8 красавіка канфіскавалі аргтэхніку і  сістэмныя блокі кампутараў у Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, 52. Ператрус доўжыўся каля двух гадзінаў, у выніку чаго супрацоўнікі аддзела па наркакантролю Навабеліцкага раёна забралі 4 сістэмныя блокі ад камп’ютараў і мадэм. Пры гэтым, міліцыянты не пагадзіліся скласці пратакол ператрусу, спаслаўшыся на тое, што дадзеныя дзеянні былі «аглядам, а не ператрусам».

У той жа дзень “агляд” адбыўся і па месцы жыхарства Леаніда Судаленкі. Быў канфіскаваны сістэмны блок кампутара,а таксама ноўтбук.

Падставай для агляду стала заява грамадзяніна, якому нібыта 6 сакавіка прыйшло віншаванне з электроннай скрыні праваабаронцы Леаніда Судаленкі жанчынам-падаткавікам Савецкага раёна Гомеляў выглядзевідэароліка парнаграфічнага зместу. Гэтае паведамленне, паводле міліцыянтаў, было адпраўленае з IP-адраса грамадска-палітычнага цэнтру. Крымінальная справа па артыкуле 343 Крымінальнага кодэксу РБ (выраб і распаўсюд парнаграфіі) у дачыненні да праваабаронцы пакуль што не ўзбуджаная, зараз праводзіцца праверка.

Сам Леанід Судаленка знаходзіцца гэтымі днямі за мяжой. “З мяне хочуць зрабіць дурня, – паведаміў ён праз інтэрнэт. – Міліцыянты пры ператрусе дома казалі, што нібыта 6 сакавіка з майго ІР-адраса прыйшло віншаванне жанчынам-падаткавікам Савецкага раёна ў выглядзе парнаграфічнага роліка. Жонка сказала, што нашага васемнаццацігадовага сына Лёню забралі ў міліцыю”.

 «Гэта лухта і дзікасць, — сказаў «Нашай Ніве»  Судаленка. — Па-першае, жонцы паказалі нейкі паштовы адрас на mail.ru, а я не карыстаюся расійскім сэрвісам, я маю пошту на gmail-е. Па-другое, любую пошту лёгка ўзламаць, а ІР-адрас хакер з лёгкасцю можа змяніць. Па-трэцяе, я юрыст, праваабаронца, ведаю законы. Няўжо нехта паверыць, што я мог так хуліганіць?»

Міліцыя не абмежавалася вывазам камп’ютараў. Яна яшчэ забрала на допыт 18-гадовага сына Судаленкі, які акурат у той момант вярнуўся з ваенкамата (ён ідзе ў армію). І вось, што ў яго пыталіся, пералічвае Судаленка: «Кім працуе тата? Чым займаецца? На якой машыне тата ездзіць? Калі ён апошні раз быў дома? Ці ўваходзіць ён у палітычныя партыі? І ці «састаіць» у апазіцыі?»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international