viasna on patreon

МПЦ спадзяецца, што абласное ўпраўленне юстыцыі адкліча пазоў аб ліквідацыі аб’яднання (абноўлена)

2015 2015-04-08T15:09:06+0300 2015-04-08T16:00:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mpc-sud-suddzia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Магілёўскага абласнога суда А. Раманаў.

Суддзя Магілёўскага абласнога суда А. Раманаў.

 

Разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" працягнецца 9 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе. Пачатак ў 14-30.

Старшыня Праўлення МПЦ Барыс Бухель паведаміў праваабаронцам, што напярэдадні, 6 красавіка, упраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму зарэгістравала змены ў статут грамадскай арганізацыі датычна змены юрыдычнага адрасу. Менавіта ягоная адсутнасць стала падставай для падачы у суд пазову аб ліквідацыі МПЦ.

У такой сітуацыі, - лічыць Барыс Бухель, - абласное ўпраўлення юстыцыі мусіць адклікаць свой пазоў.

Са словаў дырэктара МПЦ Уладзіміра Краўчанкі, змены ў Статуце арганізацыі заключаліся ва ўнясенні ў яго новага юрыдычнага адраса. Цяпер фармальных падставаў для ліквідацыі арганізацыі няма.

 “У мінулым судовым пасяджэнні, я прадаставіў новы юрыдычны адрас арганізацыі і суддзя прыняў рашэнне прыпыніць разгляд справы аб ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра па ўзгадненні бакоў. Тым не менш я лічу, што падставаў звяртацца ў суд Магілёўскаму абласному ўпраўленню юстыцый не было. З гэтай нагоды я ўжо падрыхтаваў скаргу”, - кажа Уладзімір Краўчанка.

Нагадаем, што 17 сакавіка, калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суду мелася разгледзець па-сутнасці пазоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".

Аднак да разгляду справы не дайшло, бо ў судовым працэсе з'явіўся дакумент, які сведчыў аб тым, што ГА "МПЦ" 17.03.2015 г. падало ўва ўпраўленне юстыцыі камплект дакументаў па рэгістрацыі зменаў у Статуце арганізацыі ў сувязі са зменай юрыдычнага адрасу.

Суддзя Аляксандр Раманаў прапанаваў бакам падаць хадайніцтва  аб прыпыненні разгляду справы да вынясення ўпраўленнем юстыцыі рашэння што да пададзеных дакументаў аб рэгістрацыі ці не рэгістрацыі адпаведных зменаў у Статуце ГА "МПЦ", што і было зроблена прадстаўнікамі пазоўніка і адказчыка. Звычайна разгляд пакету дакументаў упраўленнем юстыцыі займае каля месяцу.

Працэс выклікаў вялікую ўвагу грамадскасці і прайшоў пры запоўненай залі. Учора беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з адмысловай заявай аб сітуацыі з МПЦ.

ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" (МПЦ) дзейнічае з 1998 года. Дзесяць актывістаў з розных грамадскіх структур аб'ядналі намаганні, каб разам адстойваць правы чалавека. На сёння МПЦ застаецца адзінай афіцыйна зарэгістраванай у Беларусі рэгіянальнай праваабарончай арганізацыяй. Кіруе арганізацыяй Уладзімір Краўчанка.

МПЦ 17 год гадоў актыўна займаецца праваабарончай дзейнасцю ў Магілёўскай вобласці і на сённяшні дзень з'яўляецца адзінай праваабарончай арганізацыяй, прадстаўнік якой уваходзіць у склад грамадскіх назіральных камісій, што ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю пенітэнцыярных устаноў вобласці. За ўсе гэтыя гады Магілёўскі праваабарончы цэнтр неаднаразова трапляў пад пільную ўвагу мясцовых органаў улады, незадаволеных крытыкай праваабаронцаў у свой адрас.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт выступілі з сумеснай заявай з нагоды судовага працэсу па ліквідацыі МПЦ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства