У гомельскім грамадска-палітычным цэнтры праходзіць ператрус, міліцыя забірае камп'ютэры

2015 2015-04-08T13:14:26+0300 2015-04-08T13:32:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/peratrus-spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зараз у Гомелі па адрасе Палеская, 52 праходзіць ператрус, міліцыя забірае аргтэхніку. Па словах намесніка старшыні АГП Васіля Палякова, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў грамадска-палітычны цэнтр, дзе арэндуюць памяшканні шэраг грамадскіх арганізацый і рухаў, з пастановай на вобшук і санкцыяй пракурора. Міліцыя патлумачыла, што з IP-адраса, атрыманага абанентам на Палескай,52, нібыта быў дасланы парнаграфічны ролік, узбуджана крымінальная справа. Таксама праваахоўныя органы цікавіліся праваабаронцам Леанідам Судаленкам, які зараз у ад'ездзе. Міліцыю цікавіла электронная скрынка праваабаронцы, нібыта ён таксама нейкім чынам датычны крымінальнай справы.

Дарэчы, пры далучэнні да Wi-Fi абанент атрымлівае таксама аналагічны IP-адрас, як і на Палескай,52.

Ператрус вядзецца і ў кватэры Леаніда Судаленкі. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international