Гомельская міліцыя шукае праваабаронцу Леаніда Судаленку

2015 2015-04-08T11:07:43+0300 2015-04-08T11:07:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalienka-dp.jpg
Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Сем праваахоўнікаў у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі, наведалі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52. Міліцыянтаў цікавіла месцазнаходжанне кіраўніка арганізацыі „Прававая ініцыятыва” Леаніда Судаленкі. Праваабаронца на месцы не аказалася, паколькі  ён на дадзены момант знаходзіцца не ў Беларусі.

На думку Леаніда Судаленкі, візіт праваахоўнікаў можа быць звязаны з пагрозамі ў бок ягоных дзяцей. Месяц таму невядомыя інтэрнэт-паклёпнікі апублікавалі пагрозы ў дачыненні да дзяцей праваабаронцы. Леанід Судаленка склаў заяву ў праваахоўныя органы, каб тыя знайшлі невядомага аўтара аднаго з гомельскіх сайтаў, які спецыялізуецца на цкаванні апазіцыянераў. Аднак міліцыянты сталі шукаць самога кіраўніка арганізацыі „Прававая ініцыятыва”. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international