Грамадскі кантроль: семінары ў Мінску і вэбінар онлайн!

2015 2015-04-07T18:41:00+0300 2015-04-07T13:47:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gramadski-kantrol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што такое грамадскі кантроль? За чым і як можна назіраць? Як навучыцца назіраць онлайн? Як атрымаць практычны досвед назірання? Пра гэта можна даведацца ніжэй.

Валанцёрская Служба Праваабарончага  цэнтру “Вясна” запрашае на трэнінгі ў Мінску, а таксама на вячэрні вэбінар (онлайн-семінар праз інтэрнэт).

Расклад семінараў:

1)      Трэнінг вочна ў Мінску і адначасова вэбінар адбудзецца 15 красавіка (серада) з 18.30 па 21.30.

2)      Трэнінг у Мінску 18 красавіка (субота) з 15.00 па 18.00.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць заяўку да 13 красавіка ўключна.

Незалежнае грамадскае назіранне як бесстаронняе і аб'ектыўнае фіксаванне фактычных дзеянняў з'яўляецца неад'емнай часткай выканання ў тым ліку права на свабоду сходаў і справядлівы суд. Назіральнікі як «трэцяя сіла» могуць знізіць канфрантацыю паміж грамадствам і дзяржавай, а таксама згуляць важную ролю ў рэалізацыі правоў чалавека.

Каго мы запрашаем?

Любых актыўных маладых людзей, грамадскіх непалітычных актывістаў і праваабаронцаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто хоча ўдзельнічаць у развіцці Грамадскага кантролю або проста цікавіцца яго механізмамі.

Этапы правядзення трэнінгу

Трэнінг дзеляцца на тры блокі:

  • Філасофія грамадскага кантролю: мы раскажам пра яго мэты, прынцыпы, функцыі і пра тое, як назіральнікі могуць зрабіць наш свет лепш;

• Практычная частка - Назіранне за судамі: хто можа назіраць за судовымі працэсамі і навошта гэта рабіць? Якія міжнародныя і нацыянальныя стандарты справядлівага суда, якія магчымасці ёсць у назіральнікаў, а галоўнае, як гэта рабіць у камандзе;

  • Назіранне за масавымі мерапрыемствамі: як і навошта назіраць за публічнымі акцыямі, разгледзім міжнародныя і нацыянальныя прававыя стандарты, прынцыпы свабоды масавых мерапрыемстваў. Пагаворым пра тое, як узаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі і што рабіць у экстраных сітуацыях.


Час і месца правядзення трэнінга:

15 красавіка (серада) – з 18.30 па 21.30 вочна, альбо можна назіраць семінар онлайн.

18 красавіка (субота) – з 15.00 па 18.00 – толькі вочна ў Менску.

Месца правядзення і інструкцыя па вэбінары паведамляецца пасля запаўнення анкеты.

Бонус для ўдзельнікаў

Для ўдзельнікаў семінара будзе распрацоўвацца практычная магчымасць патрэніраваць атрыманыя веды. Па масавых мерапрыемствах такім выпадкам выступае акцыя «Чарнобыльскі Шлях» 26 красавіка (нядзеля), а па судах - 27 красавіка і спецыяльна агавораныя дні цягам месяца.

Таксама магчыма паглыбленае навучанне па тэме і міжнародны абмен у суседнія краіны. Пазней дадаткова будзе праводзіцца месячны дыстанцыйны курс па тэорыі і практыцы Грамадскага кантролю.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету на ўдзел па спасылцы да 13 красавіка ўключна.

Месца правядзення трэнінгу і інструкцыя па вэбінары паведамляецца пасля запаўнення анкеты.

Валанцёрская Служба Праваабарончага цэнтру "Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international