Рубцоў абвясьціў галадоўку і адмовіўся размаўляць са сьледчымі

2015 2015-04-07T08:26:08+0300 2015-04-17T11:36:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Палітвязень Юры Рубцоў пратэстуе супраць новай крымінальнай справы, заведзенай на яго. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі за нібыта ўхіленьне ад адбыцьця ранейшага пакараньня на «хіміі».

Юры Рубцоў, які знаходзіцца ў Сьледчым камітэце Пружанскага раёна, па тэлефоне паведаміў Свабодзе, што частку міліцыянтаў са спэцкамэндатуры ў Купліне, дзе ён адбывае пакараньне, пазбавілі прэміі за тое, што іхні «хімік» Рубцоў зрабіў сабе тату «Лукашэнка сыходзь».

Паводле Рубцова, у адказ міліцыянты ініцыявалі завядзеньне на яго крымінальнай справы за тое, што ён нібыта ўхіляецца ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі:

«Мяне хочуць пасадзіць за тое, што я крыху разумею розьніцу паміж правам і абавязкам. Калі ў Канстытуцыі напісана пра права на працу, дык Выканаўчы кодэкс гэта лічыць абавязкам. Але калі гэта абавязак, то чаму міліцыянты не заключаюць працоўную дамову, а вінаватым мяне зрабілі? Вось у іх прычына, што нібыта чатыры разы адмовіўся ад працы. Але гэта цынізм, бо атрымліваецца, што я абавязаны працаваць, але мушу падпісаць дамову, што нібыта добраахвотна іду працаваць».

"Мяне хочуць па 415-й пасадзіць, таму я зь сёньняшняга дня абвяшчаю галадоўку і адначасова байкот усім супрацоўнікам міліцыі, сьледзтва і пракуратры. Ні на адно зь іх пытаньняў я адказваць ня буду. Я раблю ім гэтую заяву праз мэдыі",— заявіў Рубцоў Свабодзе.

Сёньня раніцай Юрыю Рубцову ў спэцкамэндатуры ў Купліне Пружанскага раёна загадалі сабраць рэчы, пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезьлі ў раённы Сьледчы камітэт.

Міліцыянты сказалі актывістам, якія хацелі пабачыцца з палітвязьнем, што Рубцоў застанецца ў Сьледчым камітэце, бо на яго там заведзена крымінальная справа.

Паводле 415 артыкула КК Юрыю Рубцову пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international