У Быхаве ўчастковы адмовіў жанчыне у прыёме заявы, бо гэта перашкаджала яму спаць

2015 2015-04-06T22:32:24+0300 2015-04-06T22:32:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла жыхарка Магілёва Наталля, якая 1 красавіка звярнулася ў быхаўскую міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці яе былога мужа, які самавольна распахаў зямельны ўчастак і раздзяліў іх былы агульны дом так, як палічыў патрэбным.

 Наталля ніяк не магла патрапіць унутр дома, бо былы муж вырашыў, што ўваход у дом мусіць застацца за ім, а жанчына сама выража сабе праход у любым іншым месцы.

 Абураная такімі паводзінамі былога мужа, Наталля пайшла шукаць дапамогі ў міліцыю, аднак дзяжурны Быхаўскага РАУС адмовіліся прымаць заяву жанчыны, спаслаўшыся на тое, што яны такімі справамі не займаюцца.

-          Аднак потым ён даў мне нумар тэлефона ўчастковага, некага Віталія Валер’евіча, які па тэлефоне сказаў, што гэтай справай займацца не будзе, бо ён … спіць! Участковы таксама не перанакіраваў мяне да каго-небудзь, -кажа Наталія.

У сувязі з інцыдэнтам жанчына накіравала скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці. Наталля просіць прыцягнуць службовых асоб Быхаўскага РАУС да адказнасці, а таксама надалей не дапускаць падобнага стаўлення да грамадзян.

Варта дадаць, што Наталля знаходзіцца на 9-м месяцы цяжарнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international