Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

2015 2015-04-05T08:52:19+0300 2015-04-05T08:52:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pesikau-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо некалькі гадоў не можа ўладкавацца на працу ў Светлагорску грамадскі актывіст Ігар Песікаў. Мясцовыя ўлады паслядоўна робяць з яго дармаеда. Спрабуючы законным чынам атрымаць працу, каторы год ужо Ігар Песікаў атрымлівае адмовы на розных узроўнях. Актывіст раней крытычна выказваўся ў прэсе пра дзеянні чыноўнікаў, якія зачынілі ў 2009 годзе спартыўную школу. Тады трэнер Ігар Песікаў застаўся без працы. У 2012 годзе ён спрабаваў стаць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але па фармальных прычынах яго не зарэгістравалі. Але для мясцовых чыноўнікаў Ігар Песікаў зрабіўся персонай «нон-грата».

Чарговы раз атрымаўшы адмову ў працаўладкаванні, актывіст пайшоў у суд. 2 красавіка 2015 года суд Светлагорскага раёна адмовіў заяўніку ў задавальненні патрабаванняў аб прызнанні адмовы ў прыёме на працу ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Светлагорску» неабгрунтаваным, незаконным і дыскрымінацыйным.

Ігару Песікаву, як беспрацоўнаму, было выдадзена 27 студзеня ўпраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Светлагорскага райвыканкама афіцыйнае накіраванне на працаўладкаванне ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Але калі беспрацоўны звярнуўся з накіраваннемна працу да дырэктара ўстановы, то яму было адмоўлена па прычыне «няма вакансіі».

«Аказваецца, на вакансію педагога ў сацыяльна-педагагічны цэнтр наймальнік збіраецца ўзяць грамадзяніна іншай дзяржавы - Украіны, з так званай самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі, і аформіў загадам прыём на працу з 5 лютага», - падкрэсліў жыхар Светлагорску.

Дадзенае рашэнне раённай інстанцыі будзе абскарджана актывістам ў Гомельскім абласным судзе.

«Мая кваліфікацыя і досвед працы ў поўнай меры адпавядалі патрабаванням той пасадзе, на якую я прэтэндаваў, таму што я працаваў педагогам і выкладчыкам у падведамасных установах адукацыі аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама з 1982 па 2010 гады. Я маю вышэйшую педагагічную адукацыю, што адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням для заняцця пасады педагога ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Але наймальнік не стаў правяраць - ці адпавядаю я кваліфікацыйным патрабаванням пасады, а адмовіў. Адмова мне ў працы была неабгрунтаванай і незаконнай. Дарэчы, згодна заканадаўству, ажыццяўленне працоўнымі-імігрантамі працоўнай дзейнасці дапускаецца толькі ў тым выпадку, калі занятак свабодных працоўных месцаў (вакансій) не можа быць забяспечана грамадзянамі і іншаземцамі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі», - пракаментаваў Ігар Песікаў.

Раней ён спрабаваў уладкавацца ў райцэнтры па сваёй спецыяльнасці, але ў працы адмаўлялі па розных прычынах. Абскарджванне ў судах таксама не прыносіла плёну.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international