Магілёўская гарадская пракуратура прызнала парушэнне закону гарсаветам

2015 2015-04-03T15:34:59+0300 2015-04-03T16:40:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарсавет парушае Закон “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які атрымаў адказ праз тры месяцы з моманту свайго звароту. Факт парушэння закона прызнала і Магілёўская гарадская пракратура.

-       Дэпутаты пераслалі мой зварот у іншую арганізацыю, аднак не ўведамілі мяне пра гэта. Той зварот пайшоў у ЖРЭУ, якое зацягнула з адказам. Вось там некага і пакаралі, аднак гарсавет усё адно застаўся непакараным, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст адзначае, што з гэтай нагоды будзе пісаць чарговую скаргу ў пракуратуру, каб народныя абраннікі выконвалі законы і не зацягвалі з адказамі.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі накіроўваў напярэдадні Новага года калектыўны зварот да магілёўскіх дэпутатаў з просьбай замяніць прыпынкавы павільён на прыпынку грамадскага транспарту ў адным з мікрараёнаў гораду. У адказе паведамляецца, што працы па замене павільёна мусяць адбыцца да 15 красавіка бягучага года. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international