viasna on patreon

Андрэй Стрыжак: забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сістэматычны характар

2015 2015-04-03T12:39:33+0300 2015-04-03T12:40:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrei-stryzhak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Стрыжак.

Андрэй Стрыжак.

Каардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак зарэгістраваў у ААН скаргу аб забароне чыноўнікамі Рэчыцы мірнага сходу – 8 верасня 2013 году вулічнага шэсця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей. Зараз Ураду Беларусі прыйдзецца шукаць адказ на пытанне, чаму ў краіне на мірныя сходы накладзена фактычнае табу.  

Андрэй Стрыжак кажа, што ў Камітэце ААН па правах чалавека ўжо зарэгістравана і разглядаецца яго скарга аб забароне рэчыцкімі чыноўнікамі ў 2012 годзе мірнага сходу ў падтрымку калег з Мікашэвічскага “Граніту”. Зараз ён зарэгістраваў другую скаргу, каб паказаць, што забарона мірных сходаў у Беларусі носіць сістэматычны характар.    

Цікава, што намеснік старшыні Вярхоўнага суда, суддзя Андрэй Забара, адказваючы на наглядную скаргу Андрэя Стрыжака, напісаў “міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць, паколькі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх ды палітычных правах дапускае абмежаванні права на мірныя сходы”.

 У той жа час чыноўнік ад беларускай Феміды прамаўчаў аб практыцы Камітэта па правах чалавека, якая зыходзіць з таго, што менавіта на дзяржаве ляжыць абавязак кожны раз даказаць, для якіх мэт яна забараняе тое ці іншае масавае мерапрыемства.

Андрэй Стрыжак просіць Камітэт па правах чалавека ААН прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яго правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Прафсаюзны актывіст таксама просіць ад ААН рэкамендацыі для Беларусі аб прывядзенні нацыянальга заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі краіны.

Напамятаем, гэта ўжо 180 скарга з Беларусі, зарэістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. З усімі рашэннямі ААНаўскага Камітэту на рускай мове можна азнаёміцца ў адпаведнай рубрыцы на сайце Гомельскага Цэнтру стартэгічных цяжб.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства