Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання

2015 2015-04-02T13:14:42+0300 2015-04-02T13:14:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smjarotnae-pakaranne.jpg

Апублікаваны штогадовы даклад міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International "Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю ў 2014 годзе". У раздзеле, прысвечаным сітуацыі ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі, аналізуецца сітуацыя ў Беларусі, адзінай еўрапейскай краіне, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне.

Сёлета ўжо вынесены першы смяротны прысуд – жыхару Рэчыцы Сяргею Іванову. Гэтая справа знаходзіцца на ўзроўні канстытуцыйнага звароту ў Вярхоўны суд, кажа каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда:

- Мы спадзяемся на тое, што могуць гэты смяротны прысуд, прынамсі, ці ўжо вынесены можа быць адменены, як тое было, напрыклад, мінулы смяротны прысуд, які быў апошні выкананы ў адносінах да Аляксандра Грунова, як раз такі ён быў адменены Вярхоўным судом. Але пасля выказвання прэзідэнта краіны справа была на пераглядзе і зноў быў вынесены смяротны прысуд. Мы пасля гэтага вельмі крытычна каментавалі гэтую сітуацыю і спадзяемся, што ў будучыні такога не будзе.

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць дасылаць беларускім уладам звароты з патрабаваннем неадкладна замяніць прысуд Сяргею Іванову і ўсім асуджаным да смяротнага пакарання ў Беларусі. Адрасы, па якіх трэба накіроўваць звароты, можна знайсці на сайце праваабарочнага цэнтра „Вясна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international