30 базавых – за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-04-01T11:49:19+0300 2015-04-01T11:49:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/homich.jpg
Іна Хоміч

Іна Хоміч

30 базавых велічынь за распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ –  столькі прыйдзецца заплаціць незалежнай журналістцы Іне Хоміч, якую судзілі 1 красавіка за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Напярэдадні Іне Хоміч патэлефанавалі з раённага суда і паведамілі, што яна не з’явілася на паседжанне. Судовае паседжанне прызначылі на 1 красавіка праз тэлефон. Вынік суда не стаў нечаканасцю, кажа Іна Хоміч:

- Штраф у памеры 30 базавых велічынь – гэта 5 млн 400 тыс беларускіх рублёў. Паседжанне прайшло хутка. Суддзя Лабачэўская Раіса сказала, што ёсць закон пра СМІ, і хочацца ім ці не хочацца, а прыходзіцца ім яго выконваць. Я апелявала да таго, што Канстытуцыя без абмежаванняў дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Ну, але закон пра СМІ ў нас, аказваецца, больш шануецца, чым Канстытуцыя.

За тры месяцы бягучага году гэта ўжо пяты прысуд у дачыненні да незалежных журналістаў, якія працуюць без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Раней былі аштрафаваныя Алесь Ляўчук, Ларыса Шчыракова, Тамара Шчапёткіна, Аліна Літвінчук (двойчы). Для кожнага – штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international