viasna on patreon

Светлагорск: Юрый Ляшэнка праз суд разбіраецца з медыкамі, якія затрымалі яго на пікеце

2015 2015-04-01T11:37:30+0300 2015-04-01T11:58:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Ляшэнка, Светлагорск.

Юрый Ляшэнка, Светлагорск.

Грамадскі актывіст са Светлагорска Юрый Ляшэнка 1 красавіка звярнуўся ў раённы суд са скаргаю, дзе просіць прызнаць дзеянні медыкаў, затрымаўшых яго на пікеце, супраць волі даставіўшых у шпіталь і ўкалоўшых невядомыя ін'екцыі, неправамернымі, парушаючымі яго правы  не падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму годнасць абыходжанню.  

Раней Юрый Ляшэнка звяртаўся са скаргамі да начальніка ўправы аховы здароў’я Гомельскага аблвыканкама і ў Міністэрства аховы здароў’я, але там палічылі дзеянні падначаленых медыкаў правамернымі. Актывіст лічыць, што ў дадзеным выпадку ідзе размова пра выкарыстанне медыцынскіх работнікаў у палітычным пераследзе грамадзян.

Нагадаем, 25 лістапада грамадскі актывіст планаваў правесці на цэнтральнай плошчы Светлагорска пікет з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на парушэнні правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але да Юрыя Ляшэнка знянацку пад'ехала карэта “хуткай”, супрацоўнікі якой забралі актывіста разам з вазком (ён інвалід 1-й групы). У прыёмным пакоі яму зрабілі невядомыя ўколы. Потым прыйшоў міліцыянер, які склаў пратакол за несанкцыянаваны пікет, за што Юрый Ляшэнка быў пакараны штрафам у памеры 2 базавых велічынь.

“Я ўпэўнены, што ў дадзеным канкрэтным выпадку супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя былі задзейнічаны ў палітычным пераследзе пры рэалізацыі з майго боку сваіх неад'емных грамадзянскіх і палітычных правоў. Я жадаю атрымаць адказы на пытанні, хто і на якой падставе выклікаў да мяне, пратэстуючага на плошчы хуткую дапамогу, хто і на якой падставе даў загад медыкам супраць маёй волі адвезці мяне ў стацыянар, дзе мне супраць волі ўкалолі невядомыя ін'екцыі  - напісаў у суд Юрый Ляшэнка.

Гомельская Вясна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства