Баранавічы: гарвыканкам забараніў чарговы пікет

2015 2015-04-01T09:17:27+0300 2015-04-01T09:17:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-piket-kantrol.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку пікет пад лозунгам “Дзейнасць улады пад грамадзянскі кантроль” супраць парушэння Канстытуцыі і законаў з боку мясцовых чыноўнікаў. Гэта стала вядома з ліста, які грамадскі актывіст атрымаў за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча. У адказе гарадскога чыноўніка паведамляецца, што заяўнік не выканаў усе патрабаванні артыкула 5 закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, у прыватнасці, не ўказаў, што будуць прыняты меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі і грамадскага парадку пры правяденні масавага мерапрыемства.

– Лічу, што я выканаў усе патрабаванні закона пры падачы заявы на пікет: заключыў пісьмовыя дамовы з гарадской паліклінікай і ЖКГ, а начальнік ГАУС Герасімовіч В.У. на мой зварот пісьмова паведаміў, што пры атрыманні дазволу на правядзенне мерапрыемства Баранавіцкім гарвыканкамам аддзелам унутраных спраў са мной будзе заключана дамова аб ахове грамадскага парадку. Упэўнены, што мне не дазволілі правесці пікет не толькі таму, што я хацеў выкарыстаць так нелюбімы лозунг дзяржаўных чыноўнікаў “Дзейнасць улады пад грамадзянскі кантроль”, але больш таму, што планаваў праінфармаваць жыхароў нашага горада, што ў краіне парушаецца Канстытуцыя і працоўнае заканадаўства, а “слугі народа” ігнаруюць асноўны закон дзяржавы, прымаючы незаконныя і антынародныя акты, указы і законы, – паведаміў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст мае намер абскарджваць гэтае рашэнне гарвыканкама ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

 

Фота: Рыгор Грык падчас правядзення пікета 15 сакавіка 2014 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international