Яўген Васьковіч сустрэнецца з маці ў красавіку

2015 2015-03-31T21:06:33+0300 2015-03-31T21:06:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Маці Яўгена Васьковіча расказала, што збіраецца 17 красавіка сустрэцца з сынам.

-Гэта будзе кароткатэрміновае спатканне, - паведаміла Рушанія Васьковіч. - Абавязкова перадам Яўгену ўсе прывітанні ад сяброў і знаёмых. Што тычыцца здароўя і самаадчування сына, ён не скардзіцца. Канешне, стамляецца на працы, бо не прывык да фізічнай нагрузкі, але моцна стараецца. З-за недахопу часу бывае не можа адказваць на лісты. Нават мне толькі адзін ліст за месяц дайшоў.

Нагадаем, што ў пачатку лютага Яўген ужо меў магчымасць сустрэцца з маці. Тады Рушанія Васьковіч атрымала суткавае спатканне з сынам.

Да лютаўскага спаткання маці і сын бачыліся толькі аднойчы за чатыры гады зняволення, напрыканцы мінулага года: яны размаўлялі праз шкло і ў прысутнасці наглядчыка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international