viasna on patreon

Бабруйск: Як знайсці дэпутата?

2015 2015-03-31T21:03:09+0300 2015-03-31T21:03:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-deput-ablsavet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Магілёўскага выканаўчага камітэта ёсць раздзел са спісам і фотаздымкамі дзеючых дэпутатаў аблсавету. Але ці ўсіх іх можна знайсці выбаршчыкам? Напрыклад, насупраць прозвічша дэпутата Заходняй выбарчай акругі №9 Андрэя Ісайчанкі пазначана, што ён прымае выбаршчыкаў у кабінеце дырэктара мясакамбіната, кожны панядзелак. Але Ісайчанка не працуе на гэтым прадпрыемстве з верасня мінулага года.

З часоў звальнення Андрэя Ісайчанкі (прыкладна за пяць месяцаў) на мясакамбінаце змяніліся ўжо тры дырэктары. Зараз гэтую пасаду займае былы старшыня гарвыканкаму Дзмітрый Бонахаў. Адметна, што адзін з былых дырэктараў - Віктар Хадасевіч, таксама дэпутат, але гарадскога Савету.

Нагодамі для імклівых ракіровак на мясакамбінаце сталі крымінальныя справы, заведзеныя супраць двух былых дырэктараў. Але на каго з трох, праваахоўныя органы пакуль не паведамляюць. Вядома толькі, што аднаго з іх абвінавачваюць па частцы 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі цяжкія наступствы), другога по частцы 2 артыкула 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства