viasna on patreon

Хацелі свабоды? Атрымайце блакаду (відэа)

2015 2015-03-31T11:39:01+0300 2015-03-31T11:44:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/blakirouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі аднавіўся ціск на незалежныя сайты. На днях часова немагчыма было патрапіць на старонку праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на незалежныя інфармацыйныя парталы «Хартыя-97» і «Беларускі партызан».

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч у белсатаўскім "Аб'ектыве" выказвае меркаванне пра незаконную блакіроўку інэрнэт-рэсурсаў у Беларусі:

"Намеснік міністра інфармацыі Л.Ананіч сказала, што рыхтуюцца змены да гэтага Указу [№60 - рэд.]. І ў межах гэтых зменаў будзе ўжо магчыма і блакаванне сайтаў, і адказнасць за каментары на інтэрнэт-сайтах. Але гэтыя праўкі яшчэ не ўступілі і не маюць ніякай юрыдычнай сілы".

"Агульная задача, якая пастаўлена на час гэтай выбарчай кампаніі - максімальна абмежаваць доступ да незалежнай інфармацыі", - падсумоўвае праваабаронца.

Белсат ТВ

Хацелі свабоды? Атрымайце блакаду (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства