Чарговага сябра БХД пазбаўляюць працы за палітыку

2015 2015-03-31T09:05:50+0300 2015-03-31T09:05:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasiljeu_siargej.jpg
Сяргей Васільеў, Міёры

Сяргей Васільеў, Міёры

Услед за Сяргеем і Мікалаем Верамеенкамі з Гародні ўлады вырашылі пазбавіць працы яшчэ аднаго сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” – Сержука Васільева з Мёраў. Чалавек, які мае дзве вышэйшыя адукацыі і шмат гадоў прапрацаваў настаўнікам, не можа ўладкавацца на працу нават вартаўніком.

Праблемы з працай у яго пачаліся пасля 15-суткавага арышту за Плошчу 2010 года. Да красавіка 2012 года ён даглядаў сваю хворую маці, а пасля таго, як маці памерла, яго не хацелі нідзе ўладкоўваць на працу. У рэшце рэшт, ён уладкаваўся грузчыкам на камбікормавы завод. Але ціск на яго не спыніўся. 2 ліпеня 2013 года, раённыя ўлады баючыся яго актыўнасці на афіцыйны дзень Незалежнасці, прымусілі дырэктара заводу паставіць актывісту дзве працоўныя змены запар.

У выніку з-за праблемаў са здароўем Сяржук Васільеў быў вымушаны звольніцца і ўладкавацца на працу ахоўнікам у краму. Аднак пасля таго, як ён стаў прамоўцам БХД падчас мясцовай кампаніі 2014 года, калектыў крамы прымусілі напісаць, што яны яму не давяраюць і яго звольнілі. І гэта нягледзячы на тое, што абараняючы маёмасць крамы актывіст перад гэтым пацярпеў ад злачынцы.

Сяржук Васільеў зноў уладкаваўся на працу грузчыкам. Але з-за праблемаў са здароўем дактары забаранілі яму падымаць больш за 5 кілаграмаў. Паводле кантракту яго перавялі ў пункт другаснай сыравіны вартаўніком. Але працуе ён там толькі да 10 красавіка 2015 года, калі скончваецца кантракт.

У размове з старшынём райвыканкама Кузняцовым апошні прагаварыўся, што ўсе праблемы з працай у Васільева з-за сувязяў з апазіцыяй. "Вы ж самі ўсё разумееце”, - дадаў ён.

Пра тое, што праз апазіцыйную дзейнасць актывіст нібыта шкодзіць Беларусь заяўляў і начальнік раённага аддзелу адукацыі, намякаў на гэта і галоўны ідэолаг.

"Гэта не проста пераслед, гэта здзекі. З мяне фактычна зрабілі палітбамжа”, - адзначае Сяржук Васільеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international