Уладзімір Лабковіч: Падлік выбарчых галасоў у Беларусі падобны да спецаперацыі (відэа)

2015 2015-03-30T11:07:02+0300 2015-06-25T10:24:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uladzimir-labkovicz2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч

Інтрыга падчас падліку галасоў на выбарах – прыкмета дэмакратычнай дзяржавы. Калі і выбарцы і змагары за апошнія галасы сціснуўшы кулакі чакаюць абвяшчэння выбараў. Але гэта не пра Беларусь. За 20 гадоў беларусы навучыліся, што чакаць сюрпрызаў не выпадае. Нават супернікі кіраўніка краіны ведаюць, чым завершацца выбары. Сам Аляксандр Лукашэнка не хавае таго, што іх фальсіфікуе. Вынік сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прадказальны. Тым не менш, глядзець на рукі ўладзе трэба. І рабіць гэта можна адзіным шляхам – праз назіранне на выбарах.

Апазіцыйныя структуры падпісалі пагадненне, каб супольна назіраць за хадой прэзідэнцкай кампаніі сёлета.

Паводле госця праграмы «Два на два» Алеся Сілкова з кампаніі «Права на выбар», кожную прэзідэнцкую кампанію ўлады ставяць перад сабой адну задачу – каб выбары прызналі.

Улада знаходзіць новыя спосабы фальсіфікацыі, каб схаваць сам факт фальсіфікацыі, дадае ён.

«У Беларусі – архаічны спосаб падліку галасоў, і мы адзіныя ў рэгіёне, дзе адбываецца такі таемны падлік галасоў, падобны да спецаперацыі», – кажа Уладзімір Лабковіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Белсат ТВ

Уладзімір Лабковіч: Падлік выбарчых галасоў у Беларусі падобны да спецаперацыі (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international