Белаазёрская міліцыя не знайшла вінаватых у распаўсюдзе паклёпніцкіх улётак

2015 2015-03-27T14:37:55+0300 2015-03-27T14:37:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lazarenkau-valiancin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісту “Гавары праўду” Валянціну Лазарэнкаву на яго скаргу знайсці вінаватых у вырабе і распаўсюдзе ўлётак паклёпніцкага зместу на яго адрас у горадзе Белаазёрску міліцыя адказала, што знайсці не ўявілася магчымым, і адміністрацыйная справа закрыта.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што 5 дзён, якія міліцыя адвяла на пошукі, недастатковыа. Маглі б тэрмін павялічыць і да 2 месяцаў. Актывіст звярнуў увагу на тое, што ўлёткі былі выраблены з парушэннем заканадаўства РБ, без выходных дадзеных.

Сам Лазарэнкаў да паклёпніцкіх улётак бачыць датычнасць спецслужб. Ён з’яўляўся кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў па Бярозаўскаму раёну, у Белаазёрску яго добра ведаюць людзі і часта звяртаюцца па дапамогу. І паклёпам стараюцца адвабіць ад яго людзей.

Нягледзячы на сумнеў у тым, што вінаватыя будуць знойдзены, Лазарэнкаў накіраваў чарговую скаргу -- ужо ў Бярозаўскі райаддзел міліцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international